Знайсці
08.08.2023 / 16:503РусŁacБел

На будаўніцтве «Мінск Свету» зноў загінуў рабочы, ён ужо сёмы

На будаўніцтве аднаго са шматпавярховікаў у жылым комплексе «Мінск Свет» загінуў рабочы. Мужчына сарваўся з вышыні ў шахту ліфта і разбіўся. Няшчасны выпадак адбыўся раніцай 8 жніўня.

Цела 47-гадовага арматуршчыка знайшлі з прыкметамі падзення.

«Папярэдне ўстаноўлена, што, знаходзячыся на адным з паверхаў будынка, які будуецца, мужчына ўпаў у шахту. Ад атрыманых траўмаў ён памёр», — паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Раней на гэтай будоўлі неаднаразова ўжо здараліся трагічныя выпадкі са смяротным зыходам. Так, у лістападзе 2022 года тут сарвалася металічная стойка, якая забіла 35-гадовага арматуршчыка. У студзені 2023-га 31-гадовы муляр упаў з вышыні чацвёртага паверха і памёр на месцы. Усяго ж за тры гады на будоўлі гэтага жылога комплексу атрымалі смяротныя траўмы ўжо сем чалавек.

Чытайце таксама:

Украінка спрабавала ўвезці ў Беларусь 100 тысяч даляраў без дэкларацыі

ДТЗ пад Рэчыцай — адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі

У Мінску ад удару маланкі загарэлася дрэва, а ў Вілейскім раёне ад непагадзі загінуў чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
1
0
Gen. Delirium /адказаць/
08.08.2023
Kolki kaštuje kwatera ŭ hetym śmiarcielnym komplexie?
0
Звычайная практыка/адказаць/
08.08.2023
На фота відаць недапушчальная эканомія і нядбайнасць. Ліфтавая шахта мусіць быць перакрытая драўлянымі насціламі на кожным паверсе. Відаць, гэта пакінулі на "потом", адклалі да прыходу мантажнікаў ліфта. На дне шахты характэрная сметніца, якая сведчыць пра адсутнасць насцілаў.
0
дзэн/адказаць/
08.08.2023
"Мінск Могілкі" 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031