Знайсці
29.07.2023 / 11:1718РусŁacБел

Ціханоўская: Я не адразу пазнала мужа на відэа з турмы

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская выйшла ў эфір анлайн-марафону «Нам не ўсё адно». Яе спыталі пра відэа з Сяргеем Ціханоўскім з турмы, нядаўна апублікаванае лукашысцкімі каналамі.

Скрыншот трансляцыі.

Ціханоўская расказала, што яе малодшая дачка часта згадвае бацьку і збірае грошы на танк, каб вызваліць яго з турмы. Вядоўца стрыму Канстанцін Каверын запытаў, ці паказвала палітык дзецям відэа з Ціханоўскім.

Яна адказала, што не паказвала. Каверын працягнуў тэму, адзначыўшы, што ён не змог пазнаць на кадрах Сяргея Ціханоўскага, і пацікавіўся меркаваннем ягонай жонкі.

Святлана адказала, што ёй давялося паглядзець відэа некалькі разоў. 

«Твар не ягоны. Я яго як чалавека не пазнала. Але асаблівасці рухаў цела — гэта ён. Як ён змяніўся, вядома, — гэта было вельмі балюча. Хаця б я пабачыла, што ён жывы. Спадзяюся, гэта не падстаўное відэа», — сказала Ціханоўская.

Яна дадала, што яе муж — яе пастаянны боль, але важна падтрымліваць усіх палітвязняў.

Нагадаем, што 29 ліпеня ад 10 да 22 гадзіны праходзіць анлайн-марафон падтрымкі беларускіх палітвязняў. Ахвяраваць грошы можна па спасылцы: salidarnasc.com

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
19
Абуральна
2
1
даведка/адказаць/
29.07.2023
Однозначно! Настоящая баня была уже после встречи с Лукашенко, где они отмылись от всей той грязи.
30.07.2023
Acab, гэтае дзяўча (вашае слова) сама палезе ў танк?
0
сафари/адказаць/
30.07.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера