Знайсці
21.07.2023 / 22:1113РусŁacБел

Дар'я Домрачава выпісалася з радзільні і падзякавала персаналу

Вядомая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава другую сваю дачку, як і першую, нараджала ў Мінску. Выпісаўшыся з бальніцы, яна звярнулася са словамі падзякі да медперсаналу 5-й мінскай радзільні.

На фота, апублікаваным з гэтай нагоды, Домрачава стаіць у атачэнні медыкаў, трымаючы ў руках дачку, а побач — яе муж і бацька дачкі Оле-Эйнар Б'ёрндален (з паветранымі шарыкамі ў руках).

Дзяўчынку Дар'я Домрачава нарадзіла 17 ліпеня. Як яе назвалі, пакуль не паведамляецца. Сёння былая спартсменка выпісалася з радзільні і, як паведамляецца, паедзе дахаты.

Першую дачку, Ксенію, Домрачава нарадзіла 1 кастрычніка 2016-га года таксама ў Мінску, толькі ў іншай радзільні — 6-й. Цяпер гэтая дзяўчынка ўжо школьніца і летась пайшла ў школу ў Манака, дзе цяпер жыве ўся сям'я.

Чытайце таксама:

«Наконт імя ў нас шмат варыянтаў». Б'ёрндален распавёў пра нараджэнне другой дачкі ў Мінску

Пяць гадоў найгучнейшаму беларускаму золату ў біятлоне. Дзе цяпер тыя, хто яго здабыў

Домрачава і Б'ёрндален пераехалі ў Манака

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
22.07.2023
Дизайнер,
и вы же не могли не заметить, что я типа не заметила руку правую
чрезвычайно отфотошопленную ее
0
Ёсік/адказаць/
22.07.2023
mikola, чагосьці чмыхнуў, што такую бздуру пішаш. Усе яны потым дзякавалі толькі лукашэнку. Успомні, як дзяржава ўзнагародзіла трэнера па біятлону (сьпі спакойна), калі золата на Алімпіядьзе ўзялі жанчыны. Канешне, так у дупу глыбока ён язык не засоўваў, нахвальваючы лукашэнку, як некаторыя спартоўцы.
0
3 девицы под окном.../адказаць/
22.07.2023
Ян, ну вы даёте)
Баця дзержыт тольки мальчыка, а не

няведаму зьвярушку) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031