Знайсці
28.06.2023 / 20:44РусŁacБел

З'явіліся першыя ФОТА абломкаў патанулага батыскафа «Тытан»

Абломкі, узнятыя з глыбінь Атлантыкі, выгрузілі з судна Horizon Arctic на пірсе Канадскай берагавой аховы ў горадзе Сент-Джонс.

Прадстаўнікі Берагавой аховы ЗША паведамілі, што сярод абломкаў былі знойдзеныя пасадачная рама падводнага апарата і задняе вечка.

Абломкі батыскафа знаходзіліся на глыбіні каля 3810 метраў пад вадой і на адлегласці прыкладна 488 метраў ад «Тытаніка» на дне акіяна.

Батыскаф «Тытан», які накіроўваўся да месца гібелі «Тытаніка», знік у акіяне 19 чэрвеня. Экіпаж падводнага судна перастаў выходзіць на сувязь праз 1 гадзіну 45 хвілін пасля апускання ў ваду.

22 чэрвеня знайшлі першыя абломкі батыскафа, экіпаж прызналі загінулым. 

На борце «Тытана» знаходзіліся брытанскі бізнэсмен Хэміш Хардынг, бізнэсмен з Пакістана Шахзада Давуд і яго 19-гадовы сын, а таксама заснавальнік кампаніі OceanGate Стоктан Раш і французскі даследчык Поль-Анры Наржале.

Чытайце таксама:

Маці саступіла сыну месца на злашчасным батыскафе «Тытан»

«Я нутром адчуваў кепскае» — Джэймс Кэмеран пра трагедыю батыскафа «Тытан»

Батыскаф пацярпеў крушэнне ад імплозіі. Тлумачым, што такое імплозія

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
14
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930