Знайсці
27.06.2023 / 20:016РусŁacБел

У скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку з'явілася шыльда ФОТА

У Беластоку ля беларускага консульства з’явілася шыльда з назвай «Сквер Вольнай Беларусі», як заўважыла выданне Most.

Фота: Wyborcza

Гісторыя з перайменаваннем цягнулася амаль цэлы год: спачатку планавалася перайменаваць частку вуліцы Электрычнай, але пасля пратэстаў мясцовых жыхароў спыніліся толькі на тэрыторыі ля консульства.

Сімвалічны жэст ад гарадскіх улад Беластока з перайменаваннем часткі вуліцы, дзе знаходзіцца беларускае консульства, увасобіўся ў шыльду з новай назвай. Цяпер беларускае консульства афіцыйна знаходзіцца ў скверы Вольнай Беларусі. 

Сквер Вольнай Беларусі — самы маленькі ў Беластоку. Ён займае плошчу ў дзясятак метраў перад беларускім консульствам. 

Тут, перад беларускім консульствам, кожныя выхадныя збіраюцца беларусы, якія пратэстуюць супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну ў поўнамаштабнай вайне, што развязала Расія.

Чытайце таксама:

Сквер Свабоднай Беларусі з’явіўся ў Беластоку

Беластоцкія дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за сквер Вольнай Беларусі

«Зробім не вуліцу, а плошчу Вольнай Беларусі, і да нас ніхто не прычэпіцца» — мэр Беластока

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
2
Казік/адказаць/
28.06.2023
[Рэд. выдалена]
0
Казік/адказаць/
28.06.2023
Казік, ну лепей хоць так, чым наогул ігнараваць камент
0
Vladimir/адказаць/
14.07.2023
Дробнай нацыі і дробны сквер, А сколько беларусов выходят в Белостоке на акции,10-15? Даже там они боятся!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031