Знайсці
27.06.2023 / 15:405РусŁacБел

«Дзяржслужбы павінны выбачыцца перад вернікамі» — беларускія пяцідзясятнікі пра сітуацыю з «Новым жыццём»

Аб'яднанне Хрысціян поўнага Евангелля Беларусі выступіла з заявай з нагоды разбурэння будынка царквы «Новае жыццё» ў Мінску.

gospel.by

Тэкст звароту ад асобы епіскапа Леаніда Вараненкі і Рады Аб'яднання апублікаваны на сайце Аб'яднання.

«Гэты факт выклікаў абурэнне ў многіх вернікаў нашага Аб'яднання і не толькі. Гэтае дзеянне глыбока абразіла пачуцці вернікаў. Для нас незразумела, як у краіне, якая пазіцыянуе сябе як захавальніца традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, настолькі груба зневажаюцца тыя, хто сапраўды жыве зыходзячы з тых самых дэклараваных традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў.

(…)

Мы лічым, што дзяржаўныя службы павінны папрасіць прабачэння ў членаў царквы «Новае жыццё» за разбурэнне іх храма, даць участак зямлі для будаўніцтва Дома Малітвы, даць у арэнду памяшканне для правядзення набажэнстваў царквы ў перыяд будаўніцтва і разабрацца ў дапушчанай бязбожнасці», — гаворыцца ў заяве Аб'яднання Хрысціян поўнага Евангелля.

***

21 чэрвеня ўлады пачалі знос царквы ў Мінску.

Паводле змен, што былі ўнесеныя ў праект дэталёвага планавання Сухарава, ухваленага ў 2019 годзе, на месцы царквы павінна вырасці школа.

Ціск на вернікаў, якія, на думку гарадскіх уладаў, павінны тэрмінова і назаўжды пакінуць будынак, узмацніўся ў пачатку 2021 года.

Варта адзначыць, што ў 2020-м пастар «Новага жыцця» рэзка асудзіў беззаконне і зверствы.

17 лютага 2021 года судовыя выканаўцы ўвайшлі ў царкву ў суправаджэнні міліцыі, апісалі маёмасць. У будынку ў той час ішла малітва. Прыхаджане, каб пазбегнуць арыштаў, вымушаныя былі пакінуць царкву.

Вернікі доўгі час маліліся побач з царквой.

Чытайце таксама:

Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыццё»: Ніхто не застанецца непакараным за знос храма

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
1
27.06.2023
На тым сьвеце
27.06.2023
Любіць Беларусь — гэта значыць любіць народ Беларусі. А лукашэнаўскія так званыя дзяржслужачыя служаць не Богу і не беларускаму народу, а Лукаваму, яны пакланяюцца лукпваму, яны ідалапаклоннікі. У вольнай Беларусі будзе рэлігійная свабода і Бог благаславіць вольную Беларусь.
0
Нам патрэбны цуд/адказаць/
27.06.2023
Drg, толькі вось калі не сапраўдны Божы цуд то ня будзе вольнай Беларусі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031