Знайсці
27.06.2023 / 15:183РусŁacБел

Першая краіна ЕС распрацавала схему выкарыстання замарожаных актываў Расіі для дапамогі Украіне

Эстонія стала першай еўрапейскай краінай, якая завяршыла распрацоўку юрыдычнай схемы выкарыстання замарожаных актываў Расіі для дапамогі Украіне. Чакаецца, што ў найбліжэйшыя тыдні яна атрымае адабрэнне ўрада, як піша Postimees.

Прэм'ер Эстоніі Кая Калас вітаецца з прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем. Фота з яе інстаграма

Ужо ў самым пачатку вайны ва Украіне еўрапейскія краіны даручылі Еўракамісіі распрацаваць юрыдычную схему, якая дапамагла б выкарыстоўваць замарожаныя актывы Расbі для дапамогі Украіне і яе аднаўлення.

4 студзеня тагачасны ўрад у складзе Партыі рэформаў, «Айчыны» і Сацыял-дэмакратычнай партыі вырашыў, што паколькі Еўропа яшчэ не знайшла рашэння, то гэтым зоймецца Эстонія.

Прэм'ер-міністр Кая Калас сказала Postimees, што гэта крок у правільным кірунку.

«Мы спадзяёмся, што ў Еўрапейскай радзе распрацаванае намі рашэнне прымуць. Прававыя сістэмы розных краін адрозніваюцца, але мы, безумоўна, зможам прасунуцца ў гэтым пытанні, калі ў Еўрапейскім саюзе будзе агульная аснова. Рашэнне амаль гатова, яно абмяркоўвалася ў Кабінеце міністраў, але некаторыя дэталі яшчэ трэба ўдакладніць», — сказала кіраўніца ўрада Эстоніі.

Паводле яе слоў, замарожаныя актывы Расіі будуць прымяняцца для аднаўлення Украіны ў авансавым парадку: калі Масква возьме на сябе адказнасць за нанесеную шкоду і выплаціць кампенсацыі, гэта дазволіць ёй атрымаць кампенсацыю за канфіскаваныя актывы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
3
хтосьці/адказаць/
27.06.2023
Нарэшце! Неабходна толькі адшукаць ужо сотні мільярдаў $ расейскіх рэзерваў, што захоўваліся ў цывілізаваным свеце на пачатак вайны, з якіх афіцыйна адшукалі толькі дзясяткі мільярдаў
1
хтосьці ўрот/адказаць/
27.06.2023
хтосьці, якія дзясяткі??? расейскіх актываў замарожана на сотні мільярдаў даляраў. быў нават артыкул на гэты конт (калі не памыляюся на блумбергу).
0
Брат/адказаць/
27.06.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031