Знайсці
27.06.2023 / 14:55РусŁacБел

«Пакуль не фіксуем». Украінскія памежнікі абвяргаюць інфармацыю пра будаўніцтва лагераў для «вагнераўцаў» у Беларусі

Тым не менш беларускі кірунак застаецца напружаным, як падкрэсліваюць у Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

Украінска-беларуская мяжа. Фота: Памежная служба Украіны

Дзяржаўная памежная служба Украіны абвяргае інфармацыю пра пачатак будаўніцтва лагераў для размяшчэння баевікоў ПВК «Вагнер» у Беларусі. Пра гэта заявіў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка ў каментары «Украінскай праўдзе».

«Адносна з'яўлення інфармацыі пра магчымае будаўніцтва баз для расійскіх наймітаў на тэрыторыі Беларусі: на гэты момант такіх работ мы не фіксуем. Аднак выключаць гэтага нельга. За сітуацыяй у Беларусі актыўна сочыць разведка, у тым ліку Дзяржаўнай памежнай службы», — сказаў Дземчанка.

Па яго словах, пакуль таксама не зафіксавалі з'яўлення на тэрыторыі Беларусі групоўкі «вагнераўцаў». 

Да 2000 расійскіх вайскоўцаў, якія, паводле звестак ДПСУ, цяпер знаходзяцца ў краіне, задзейнічаныя ў вучэннях і падрыхтоўцы на беларускіх палігонах. 

Гэты кірунак заўсёды застаецца напружаным, бо Беларусь працягвае падтрымліваць агрэсара, як кажа Дземчанка.

«Хоць пакуль сітуацыя не змянілася, памежнікі не фіксуюць паблізу мяжы нейкага перамяшчэння тэхнікі або жывой сілы як расійскіх падраздзяленняў, так і беларускіх, а РФ не мае дастаткова сіл ажыццявіць паўторнае ўварванне на гэтым кірунку, сілы абароны працягваюць умацоўваць лінію мяжы і ўмацоўваць памежжа з Беларуссю, памятаючы пра вераломства ворага. Мы добра разумеем вераломства Расійскай Федэрацыі, і Рэспублікі Беларусь, якая падтрымлівае дзяржаву-агрэсара», — сказаў Дземчанка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031