Знайсці
27.06.2023 / 11:213РусŁacБел

ФСБ закрыла крымінальную справу аб узброеным мяцяжы Прыгожына

У ходзе расследавання крымінальнай справы вызначылі, што ўдзельнікі мяцяжу 24 чэрвеня спынілі злачынныя дзеянні, як заявілі ў спецслужбе.

У Мінабароны РФ паведамілі аб падрыхтоўцы да перадачы цяжкой вайсковай тэхнікі ПВК «Вагнер» падраздзяленням УС Расіі.

23 чэрвеня Прыгожын абвясціў, што ідзе «на Маскву», бо не хоча, каб Расія жыла «ў карупцыі і хлусні». Ён заклікаў не супраціўляцца наймітам, інакш яны будуць знішчаць усіх, хто ім будзе замінаць.

Ужо раніцай «вагнераўцы» ўзялі пад кантроль частку вайсковых аб'ектаў Растова-на-Доне і высунуліся ў бок Масквы, прайшоўшы Варонежскую, Ліпецкую і Тульскую вобласці.

У Расіі распачалі супраць яго крымінальную справу, Пуцін назваў мяцеж здрадай, а ў Маскве і вобласці ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Аднак ужо ўвечары Прыгожын абвясціў, што разварочвае калоны і ідзе назад. У Крамлі заявілі, што справу супраць яго закрыюць, сам верхавод ПВК «пойдзе ў Беларусь». Таксама яны паабяцалі не пераследаваць яго наймітаў. Гэта стала нібыта следствам перамоваў Прыгожына з Аляксандрам Лукашэнкам. Таксама стала вядома, што калоны ПВК «Вагнер» могуць пайсці ў Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Аматар оперы/адказаць/
27.06.2023
Фініта ля камедыя
0
Texas whiskey/адказаць/
27.06.2023
Всё правильно, так как в рашке терроризм это другое, например надпись "Нет войне!"
1
Напад на Прыбалтыку/адказаць/
27.06.2023
Аматар оперы, фсбшная камедыя працягнецца цяпер у Беларусi.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031