Знайсці
27.06.2023 / 10:06РусŁacБел

Белы дом анансаваў новую размову Байдэна і Зяленскага

Пасля размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у нядзелю прэзідэнт ЗША Джо Байдэн плануе неўзабаве правесці яшчэ адну тэлефонную размову з украінскім лідарам.

Байдэн у Кіеве. 20 лютага 2023 года. Ukrainian Presidential Press Office via AP

Пра гэта падчас брыфінгу ў панядзелак, 26 чэрвеня, заявіў каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі, як паведамляе «Еўрапейская праўда».

Кірбі адзначыў, што пасля размовы з прэзідэнтам Зяленскім у нядзелю ў Байдэна не было яшчэ адных перамоваў з ім.

«Але, як вы чулі, прэзідэнт сказаў, што ён разлічвае зноў пагаварыць з прэзідэнтам Зяленскім вельмі і вельмі скора. І, вядома ж, мы аб'явім вам пра гэта, калі гэта адбудзецца, як мы заўсёды гэта робім», — сказаў Кірбі.

Папярэдняя размова Байдэна і Зяленскага адбылася 25 чэрвеня. У ёй прэзідэнты абмеркавалі контрнаступ і спробу бунту ў РФ.

Паводле звестак крыніц тэлеканала, падчас бунту «Вагнера» саюзнікі на розных узроўнях звярталіся да ўкраінскіх чыноўнікаў, адгаворваючы ад нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі падчас бунту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031