Знайсці
27.06.2023 / 09:42РусŁacБел

У Крыме зноў пашкоджаны чыгуначныя пуці. Рух цягнікоў спынены

У Кіраўскім раёне Крыма пашкоджаны чыгуначныя пуці, пра гэта аб'явіў кіраўнік адміністрацыі анексаванага паўвострава Сяргей Аксёнаў у тэлеграме.

«Пацярпелых няма, на месцы працуюць профільныя службы», — напісаў Аксёнаў, дадаўшы, што аднаўленчыя працы «арыенціровачна зоймуць ад чатырох да васьмі гадзін».

Што канкрэтна стала прычынай пашкоджання чыгуначных пуцей, ён не ўдакладніў. «Прашу ўсіх захоўваць спакой і давяраць толькі правераным крыніцам інфармацыі», — напісаў Аксёнаў.

Па тэрыторыі Кіраўскага раёна праходзіць чыгуначная ветка Джанкой — Керч.

У Крыме за апошнія тыдні некалькі разоў падрывалі чыгуначныя пуці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031