Знайсці
26.06.2023 / 12:013РусŁacБел

У ліпені могуць пачацца афіцыйныя перамовы па Украіне — ARD

У Капенгагене ў суботу «ва ўмовах строгай сакрэтнасці» прайшла міжнародная сустрэча па Украіне пры ўдзеле дыпламатаў заходніх краін, а таксама прадстаўнікоў Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР.

Разбурэнні ў Кіеве ў выніку ракетнай атакі Расіі. Фота: Getty Images

Афіцыйныя перамовы па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне могуць адбыцца ўжо ў ліпені. З такім сцвярджэннем выступіў у панядзелак тэлеканал ARD са спасылкай на крыніцы.

ARD паведаміў, што ў Капенгагене ў суботу «ва ўмовах строгай сакрэтнасці» прайшла міжнародная сустрэча па Украіне пры ўдзеле дыпламатаў заходніх краін, а таксама прадстаўнікоў Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР. Тэлеканал адзначыў, што мэтай Захаду было заручыцца падтрымкай гэтых краін БРІКС, якія да гэтага часу захоўваюць нейтралітэт у сітуацыі вакол Украіны. Перамовы прайшлі па ініцыятыве Кіева.

23 чэрвеня прадстаўнік ЕС пацвердзіў журналістам, што Украіна ініцыявала сустрэчу прадстаўнікоў заходніх краін з калегамі з дзяржаў глабальнага Поўдня 24 чэрвеня ў Капенгагене. Раней агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведаміла, што ў перамовах чакаўся ўдзел памочніка прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйка Салівана, прадстаўнікоў Еўракамісіі, «пасланнікаў ПАР, Бразіліі і Індыі», а таксама «аднаго з буйных украінскіх чыноўнікаў», як дадае ТАСС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3
5
Моня/адказаць/
26.06.2023
Ха-ха-ха, а Зяленскі хоць ведае, што гэтыя лохі ўжо мір падпісваюць?
1
Чытай уважлiва/адказаць/
26.06.2023
Моня, ""Перамовы прайшлі па ініцыятыве Кіева"" 
3
Жовта преса, блакитний екран/адказаць/
26.06.2023
Дуже сподіваємось на Батька!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031