Знайсці
26.06.2023 / 11:23РусŁacБел

Рынкевіч заклікаў грамадзян Латвіі пакінуць Беларусь: Эвакуацыя немагчымая

У Расіі пасля спробы вайсковага перавароту, зробленай у канцы мінулага тыдня, існуе шмат няяснасці, як адзначыў міністр замежных спраў і новаабраны прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч.

Эдгар Рынкевіч. Фота: Dursun Aydemir/Anadolu Agency/Getty Images

Ён паўторна заклікаў грамадзян і неграмадзян Латвіі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі і Беларусі, пакінуць гэтыя краіны. Дакладных звестак пра тое, колькі жыхароў Латвіі цяпер знаходзяцца ў суседніх краінах, няма, бо далёка не ўсе рэгіструюцца ў консульскай службе. Вядома, што за апошнія паўгода Беларусь наведалі некалькі тысяч чалавек з Латвіі, як піша Delfi.lt

Міністр падкрэсліў, што людзям, якія едуць у Расію і Беларусь, трэба ўсведамляць, што магчымасць Латвіі ім дапамагчы, калі ўзнікнуць якія-небудзь праблемы, вельмі сур'ёзна абмежаваная, арганізаваць эвакуацыю з гэтых краін не ўяўляецца магчымым.

Спроба вайсковага перавароту не ўяўляе непасрэднай пагрозы для Латвіі, але адказныя службы знаходзяцца ў цесным кантакце з партнёрамі па NATO.

Рынкевіч заўважыў, што пакуль шмат што няясна, але ў найбліжэйшы тыдзень стане зразумела, што спроба вайсковага перавароту азначае для самой Расіі, Украіны і суседніх краін.

Палітык падкрэсліў: што б ні здарылася, для Латвіі важна ўмацаваць усходнюю мяжу, узвядзенне плота на якой — адзін з элементаў.

«Якім бы ні быў сцэнар у Расіі, мы павінны разумець, што сітуацыя будзе складанай, і мы павінны быць пільнымі», — сказаў Рынкевіч.

Чытайце таксама:

Прэзідэнтам Латвіі абралі Эдгара Рынкевіча. Ён не раз сустракаўся з Ціханоўскай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031