Знайсці
26.06.2023 / 07:03РусŁacБел

NATO давядзецца ўмацаваць усходнюю мяжу, калі Прыгожын апынецца ў Беларусі — прэзідэнт Літвы

Пра гэта Гітанас Наўседа заявіў пасля пасяджэння Рады дзяржаўнай бяспекі Літвы, на якім абмяркоўвалі спробу бунту «вагнераўцаў», як піша The Guardian.

Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

«Калі Прыгожын або частка групы «Вагнера» апынецца ў Беларусі з незразумелымі планамі і незразумелымі намерамі, гэта будзе азначаць толькі тое, што нам трэба яшчэ больш узмацніць бяспеку нашых усходніх межаў», — сказаў прэзідэнт Літвы.

У суботу Наўседа адрэагаваў на падзеі ў Расіі, дзе найміты з «групы Вагнера» зладзілі ўзброены мяцеж.

«Тое, што я прагназаваў у пачатку агрэсіі супраць Украіны, сёння становіцца рэальнасцю. Крывавая вайна Расіі бумерангам вярнулася ў Расію.

Застаецца толькі шкадаваць, што гэта не паўстанне грамадзянскай супольнасці, а прыватнае войска, сабранае ў турмах, але што пасееш, тое і пажнеш.

Крамлёўскі рэжым сутыкнуўся з тым, што сам жа і стварыў», — канстатаваў прэзідэнт Літвы

***

23 чэрвеня Прыгожын абвясціў, што ідзе «на Маскву», бо не хоча, каб краіна жыла «ў карупцыі і хлусні». Ён заклікаў не супраціўляцца наймітам, інакш яны будуць знішчаць усіх, хто ім будзе замінаць.

Ужо раніцай «вагнераўцы» ўзялі пад кантроль частку вайсковых аб'ектаў Растова-на-Доне і высунуліся ў бок Масквы, прайшоўшы Варонежскую, Ліпецкую і Тульскую вобласці.

У Расіі распачалі супраць яго справу, Пуцін назваў гэта здрадай, а ў Маскве і вобласці ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Аднак ужо ўвечары Прыгожын абвясціў, што разварочвае калоны і ідзе назад. У Крамлі заявілі, што справу супраць яго закрыюць, сам верхавод ПВК «пойдзе ў Беларусь». Таксама яны паабяцалі не пераследаваць яго наймітаў. Гэта стала нібыта следствам перамоваў Прыгожына з Аляксандрам Лукашэнкам. А сама ПВК «Вагнер» пойдзе ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўнік ЦРУ параіў Прыгожыну не падыходзіць да адкрытых вокнаў у Беларусі

Дэталі таго, што адбывалася ў Крамлі і Растове 23—24 чэрвеня, праліваюць святло на ролю Лукашэнкі і аслабленне Пуціна

«Фенаменальны выбар Прыгожына…» Падаляк — пра мяцеж кіраўніка ПВК «Вагнер» і карысць ад яго 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031