Знайсці
21.06.2023 / 15:583РусŁacБел

У Шаркаўшчыне зноў прадаюць старую панскую сядзібу

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» на найбліжэйшыя два месяцы выставіў на аўкцыёны каля 170 лотаў. Сярод іх пяць гісторыка-культурных аб'ектаў. Адзін з такіх лотаў — былая сядзіба Федаровічаў у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына, якую прапануюць купіць за 25,9 тысячы рублёў, піша БелТА.

Дом пабудавалі яшчэ ў пачатку XX стагоддзя. Да 2012-га будынак выкарыстоўвалі пад тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы. Наступныя пяць гадоў ён стаяў пусты, а ў 2017-м упершыню аказаўся на аўкцыёне.

У 2019-м годзе сядзібу набыла жыхарка Наваполацка, але давесці яе да ладу ў жанчыны не атрымалася. Урэшце будынак вярнулі ў дзяржаўную ўласнасць і цяпер прадаюць за паўцаны.

Чытайце таксама:

У Бярэзінскім раёне зноў прадаюць сядзібу Патоцкіх, зніжка — 80%

У палацы першага беларускага арнітолага будзе музей. З пастаўскай рэзідэнцыі Тызенгаўзаў нарэшце з'едзе бальніца

Дошкі вырвалі, накідалі смецця, крыжа няма. Драўляная капліца на могілках у Крычаве зноў пад пагрозай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
21.06.2023
Skora usiu Krainu pradaduc !
0
Жвір/адказаць/
21.06.2023
Неяк дзіка, аж перасмыкае ад думкі, што во так во, "нічтоже сумняшеся" піхаюць з аўкцыёну чужую маёмасьць... Некалі адабралі ў гаспадароў, тых пастралялі, хто ня ўцёк, давялі майно ў жабрачы стан, і во, "наця, купляйця, а нам грошыкі давайця"... А нашчадкаў пашукаць, хаця б дзеля прыстойнасьці, не спрабавалі ? Часу няма, пасьпець збыць скрадзенае трэба...
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
22.06.2023
Жвір,  Ты, дзядзька, пэўна мае думкі прачытаў? Штосьці падобнае і я хацеў напісаць...

У Глыбокім аж цэлы кляштар кармелітаў, дзе цэлы тыдзень начаваў сам Імператар Францыі, а потым Мураўёў Крывавы судзіў паўстанцаў 1831 г -- хочуць спіхнуць, каб нехта купіў хоць пад нейкую забягайлаўку! Нахалеры каму гэтая суцэльная руіна! Спачатку ўгробіла калгаснае жульё, а цяпер -- бяры-нехачу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера