Знайсці
29.03.2023 / 11:52РусŁacБел

Школьніца прыдумала, як з адпрацаваных батарэек атрымліваць каштоўныя для сельскай гаспадаркі мікраэлементы

Аліна Белавусава, вучаніца 9 класа сярэдняй школы № 96 Мінска, прыдумала, як з адпрацаваных батарэек атрымліваць каштоўныя для сельскай гаспадаркі мікраэлементы, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Аліна Белавусава атрымала сярэбраны медаль на міжнародным конкурсе навуковых і тэхнічных праектаў навучэнцаў I-FEST. Фота: Мінадукацыі

За свой праект, прысвечаны перапрацоўцы адпрацаваных батарэек, Аліна атрымала сярэбраны медаль на міжнародным конкурсе навуковых і тэхнічных праектаў навучэнцаў I-FEST, які праходзіў у Тунісе.

Кіраўнік праекта — педагог дадатковай адукацыі сярэдняй школы № 96 Мінска Юрый Жыгадла.

Міжнародны конкурс навуковых і тэхнічных праектаў навучэнцаў I-FEST праходзіў у туніскім горадзе Манасцір з 16 па 22 сакавіка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031