Знайсці
15.02.2023 / 22:304РусŁacБел

У Дзень роднай мовы па дзяржаўным радыё будуць трансляваць «рэспубліканскую дыктоўку»

Жывую трансляцыю «рэспубліканскай дыктоўкі» па беларускай мове будуць весці на радыё «Культура» 21 лютага, паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі.

«Летась прамая трансляцыя ўжо ладзілася на нашай хвалі. Акцыя выклікала вялікую цікавасць сярод слухачоў. Спадзяюся, сёлета рэспубліканская дыктоўка збярэ яшчэ большую колькасць удзельнікаў», — сказаў дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок.

Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, пачнецца трансляцыя дыктоўкі ў 13:00. Паслухаць яе можна і анлайн на сайтах www.radiokultura.by і www.tvr.by.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
1
Цудова/адказаць/
15.02.2023
Спачатку навучыце, як такой прыладай (гл.фота) пісаць, а потым дыхтуйце.
0
точыць рабочы ̶ ̶̷̶б̶̷̶а̶̷̶л̶̷̶в̶̷̶а̶̷̶н̶̷̶к̶̷̶у̶̷̶ златое пяро/адказаць/
16.02.2023
Ёсік, а каго абавяжуць рэспубліканскую дыктоўку пісаць? няўжо завадчан? 
0
Ёсік/адказаць/
16.02.2023
З першага (1975г.) па восьмы класы ўключна пісалі толькі такімі асадкамі, шарыкавыя забаранялі. У таты была такая з адкрытым залатым пяром, некалькі разоў пісаў ёй. Не дазваляе крэмзаць, больш сабраны, улічваючы, якія былі сшыткі. Трошкі націснеш, валасок з паперы ўлезе ў шчыліну пяра і пачаў атрамант па аркушу тлустым шрыфтам пісаць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031