Знайсці
15.02.2023 / 11:1951РусŁacБел

«ХХІ стагоддзе, а гербы ўсе спрэс рыцары, арлы і драконы. І коні, коні». Стась Карпаў пра «Беларусь перадусім»

Стась Карпаў піша ў сваім фэйсбуку аб спрэчках вакол медаля, прыдуманага Аб'яднаным пераходным кабінетам.

«Зламаныя дзіды вакол медалёў — гэта тое, што пабачыць я, па-шчырасці, не чакаў. 

Народ і праўда на сур'ёзных шчах гатовы абмяркоўваць узровень пафасу таго прадмета, які з'яўляецца абсалютным выражэннем пафасу, бо і задуманы для таго, каб пафас выражаць.

Дзіўна, што вы вырашылі пачаць з нашага няшчаснага кейса. 

А вакол жа столькі цудоўных краін. З гімнамі.

Чаму б не дакалупацца да гімнаў? Там такая паэзія, што мамачка мая. 

Пойдзем дзеці Айчыны,
Дзень славы настаў!
Супраць нас тыраніі!
Уздымаецца крывавы сцяг!
Чуеце ў нашай вёсцы
Выюць варожыя салдаты?
Яны ідуць да вас,
Каб забіваць вашых дзяцей і сяброў!

Як вам гэта, Патрысіі мае дарагія і Нікаля?

А гербы. 21-е стагоддзе, а мы ўсе спрэс рыцары, арлы і драконы. Мячы ды шчыты. І коні, коні… А пасярод драконаў і рыцараў трэба што? Трэба медаль тыпу «выказваем шчырую падзяку ад імя грамадзян Рэспублікі Беларусь за пасільны ўнёсак у павышэнне ВУП? Так яно павінна выглядаць) Набранае шрыфтам Сан Францыска?)

Ну, ізініце.

А што тычыць сувязі з «дойчланд юбер аллес» — то, ну, рэбзя, сітуацыя такая. Пентаграмы за***лі камуністы, свастыкі фашысты, арнаменты — ябацькі. Калі не спыняцца, то варта прызнаць, што егіпцяне зашкварылі піраміды, Напалеон — ідэю свабоды і роўнасці, і наогул што ні вазьмі — яно ужо зас**тае, бо мудакі яны з'явіліся не зараз і знікаць не збіраюцца. Так што бярыце тое, што падабаецца, адмывайце, адцірайце, вешайце на грудзі, і ўпірод. І ўвысь.

Па-над усім».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
70
Панылы сорам
13
Ха-ха
25
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
6
1
белая гусь фуа-гра з труфелямі перадусім/адказаць/
17.02.2023
Монро, таму што гэта настолькі відавочна, што навошта пісаць?
але хай "стараюцца" далей. чым больш яны "робяць" тым больш дыскрэдытуюць сябе 
18.02.2023
Stasik puknul v luzhu, a Niva zachemto repostnula glupost.
0
Рэальна невераятны./адказаць/
23.08.2023
Юзік са станцыі Крулеўшчына, а іншую Беларусь яны бачылі? Ім хоць хто паказаў іншую Беларусь? Іншую Беларусь яны бачылі, адчулі на сабе. Для іх іншая Беларусь - гэта гарады наладаваныя іх папярэднікамі. Пакуль будуць існаваць калгасы, мы будзем мець новыя генерацыі мігрантаў-прыстасаванцаў. Але сучасны горад узгадваў новае пакаленне. Пакаленне вольнае ад ільготных крэдытаў, дармовых кватэраў, ласкі начальства. Вырасла пакаленне, якое нават у гэтым калгасе ўмее выдатна абысціся без прадсядацеля і яго кодлы брыгадзірам. І менавіта гэтае пакаленне абумовіла рух "калхоз ухадзі!". Гэтае пакаленне гараджан не садзіць бульбу на "малой родзіне", бо ў яго няма шматлікіх малых і вялікіх родзінаў. Радзіма яна адна і таму "калгас ухадзі!" Гэтаму пакаленню невядомыя даўнейшыя народныя песні-плачы "пра няўдалае замужайка", гэтае пакаленне не цікавіцца, як мусяць прайсці дажынкі ці пахаванне стралы, але гэтае пакаленне мае высокі ўзровень сваіх прафесійных кампетэнцый. Гэтае пакаленне ўмее само змагацца з ковідам, з аварыямі на вадаводах сталіцы, здольнае само падлічыць галасы на выбарах ды шмат чаго іншага. Урэшце здолела выбраць элект-Прэзідэнта, стварыць структуры і штодзённа напружана працаваць. Юзік са станцыі, ад пачатку не трэ было спадзявацца на калгаснікаў, нават Іван Мележ, Якуб Колас ды ўсе астатнія ўжо не спадзяваліся на сялянства як на рухавік прагрэсу. Тым больш памылкова спадзявацца на калгасны інкубатар. Марны лёс! Бачым жа што маем. І 1994 годзе гэта было відаць. Рабы нідзе і ніколі не змагаліся супраць рабства. І на Беларусі таксама. Супраць рабства змагаюцца толькі вольныя людзі, таму не трэба так ужо баяцца невераятных.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031