Знайсці
26.10.2022 / 16:42РусŁacБел

Лукашысты завялі крымінальную справу на Дзмітрыя Семчанку

Былога супрацоўніка АНТ абвінавачваюць у распальванні варожасці, як вынікае з відэа, размешчанага ў адным з прапагандысцкіх каналаў сілавікоў.

Першапачаткова Дзмітрыя Семчанку затрымалі 15 верасня нібыта за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Паколькі сям’я выхоўвае непаўналетняга сына, маці абышлася штрафам у памеры 960 рублёў, а Дзмітрыя арыштавалі на 15 сутак — праўда, ужо з новай фармулёўкай «за хуліганства». Такое рашэнне 16 верасня прыняла суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк.

У вызначаны тэрмін Дзмітрыя Семчанку на свабоду не выпусцілі — 30 верасня ў Фрунзенскім РУУС склалі новы пратакол. Чарговы суд прызначыў фігуранту пакаранне тэрмінам 13 сутак адміністрацыйнага арышту — гэтым разам за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Аднак 13 кастрычніка, калі мінаў чарговы тэрмін, дома Семчанку зноў не дачакаліся. І цяпер стала вядома, што ўсё вельмі сур'ёзна.

Дзмітрый Семчанка сышоў з тэлеканала АНТ, дзе ўзначальваў пул журналістаў, якія працавалі з Аляксандрам Лукашэнкам, пасля жорсткіх разгонаў акцый у жніўні 2020 года. 10 верасня таго ж года да яго прыйшла міліцыя. На наступны дзень яго асудзілі: высветлілася, журналіст быў на пратэсным маршы 16 жніўня, яшчэ падчас працы на дзяржканале — за гэта суд прызначыў яму 15 дзён арышту.

Дарэчы, 29 верасня ў кампанію «Белагра», дзе Дзмітрый Семчанка працаваў прэс-сакратаром пасля сыходу з дзяржаўнай службы, прыйшлі сілавікі, арыштавалі два дзясяткі спецыялістаў з ліку кіраўніцтва і супрацоўнікаў. А неўзабаве завялі крымінальныя і адміністрацыйныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і падпіскі на «дэструктыўныя» інтэрнэт-рэсурсы. Але з «Белагра» справа яго былога прэс-сакратара, магчыма, не звязаная.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
19
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031