Знайсці
11.09.2022 / 08:45РусŁacБел

Зяленскі агучыў, калі можа наступіць пераломны момант у наступленні

Зімовы перыяд можа стаць пераломным момантам у вызваленні ўкраінскіх тэрыторый, акупаваных Расіяй, але для гэтага ўкраінскай арміі патрабуецца сістэматычная пастаўка неабходных відаў узбраення. Пра гэта сказаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас удзелу ў панэльнай дыскусіі на 17-й сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі «Украіна на абароне нашай агульнай свабоды» (YES).

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Я лічу, што гэтая зіма — пераломная, і яна можа прывесці да хуткай дэакупацыі Украіны. Мы бачым, як яны [расійскія салдаты] бягуць на некаторых напрамках. Былі б мы крыху мацнейшыя зброяй, мы б дэакупавалі хутчэй», — цытуе Зяленскага яго Офіс.

90 дзён будучай зімы вырашаць больш, чым 30 гадоў незалежнасці Украіны, мяркуе ён.

Ён адзначыў, што з пачатку вайны ўкраінскае грамадства аб'ядналася ў барацьбе супраць ворага і пераасэнсавала сваё стаўленне да Радзімы і роднай зямлі.

«Усе сталі адной прафесіі. Гэтая прафесія — украінец, змест прафесіі — выжыць. Так што гэта галоўная наша контратака», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ў іх няма іншага выйсця, чым перамагчы агрэсара ў гэтай вайне.

«Усе мы дакладна верым у перамогу больш, чым яны, і гэта галоўнае. Галоўная наша зброя — што мы верым, ведаем, адчуваем перамогу», — рэзюмаваў Зяленскі.

Ён таксама адзначыў, што Украіна можа павялічыць экспарт электраэнергіі:

«Мы ўжо экспартуем электрычнасць нашым суседзям, якая дапамагае замяшчаць брудныя расійскія энергарэсурсы, і лёгка можам павялічыць экспарт як мінімум да двух з паловай гігават, а потым яшчэ больш…. Але для гэтага трэба, каб расійскія вайскоўцы сышлі з тэрыторыі Запарожскай АЭС. Гэта фундаментальны еўрапейскі інтарэс цяпер, перад зімой».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031