Знайсці
07.09.2022 / 13:25РусŁacБел

Брытанская разведка: Расіі даводзіцца выбіраць, наступаць на ўсходзе або абараняцца на поўдні

За апошнія суткі цяжкія баі ішлі на трох франтах: на поўначы пад Харкавам, на ўсходзе ў Данбасе і на поўдні ў Херсонскай вобласці, канстатуе брытанская ваенная разведка ў сваім штодзённым прэс-рэлізе.

Хутчэй за ўсё, расійскае войска плануе накіраваць свае асноўныя намаганні на наступ на Бахмут на Данбасе. Але камандзіры сутыкаюцца з дылемай, адзначае разведка: ім даводзіцца выбіраць, або разгортваць аператыўныя рэзервы для падтрымкі гэтага наступу, або абараняцца ад наступу Украіны на поўдні.

Шматлікія адначасовыя пагрозы, раскіданыя на 500 км адна ад іншай, правераць здольнасць Расіі каардынаваць аператыўны план і пераразмяркоўваць рэсурсы паміж некалькімі групоўкамі сіл, сцвярджаюць брытанцы.

Мінабароны Брытаніі адзначае, што на пачатку вайны Расія не змагла каардынаваць некалькі груповак сіл адразу, менавіта таму войска РФ паказала дрэнную выніковасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930