Знайсці
02.09.2022 / 13:253РусŁacБел

«Таблеткі смеласці». Расійская прапаганда тлумачыць, чаму ўкраінцы наступаюць

1 верасня ўкраінскія армія ўмацоўвалася на пазіцыях, захопленых пад Херсонам, і ажыццявіла спробы контратак пад Ізюмам і на Данбасе. 

Пуск ракет з расійскага Белгарада па ўкраінскім Харкаве, 1 верасня. AP Photo Vadim Belikov

Мяркуючы па паведамленнях двух бакоў і мясцовых чатах, расійскім войскам не ўдалося вярнуць сабе пазіцыі, занятыя ўкраінцамі ў выніку контрнаступу 29—31 жніўня.

«Украінскія вайскоўцы замацоўваюцца на тэрыторыях падчас наступу на поўдні і працягваюць знішчаць ворага», — паведаміла начальніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк у чацвер.

«На чацвёртыя суткі наступ ВСУ на Херсон замарудзіўся», — паведаміў расійскі шавіністычны тэлеграм-канал «Рыбарь», які мае шматлікія крыніцы ў арміі і дазваляе сабе пісаць больш, чым афіцыйныя СМІ. Гэта, фактычна, пацвярджае, што ўкраінцы працягвалі прасоўвацца.

Па інфармацыі «Рыбаря» і іншага шавіністычнага блогера, Ігара Стралкова (Гіркіна), каля Андрэеўкі і Лазавога ўкраінская армія ўтрымала плацдарм на левым беразе ракі Інгулец.

Карта фронту каля Сухога Стаўка па стане пасля абеду 1 верасня, згодна з «Рыбарем»

У той жа час, пад Крывым Рогам працягваюцца баі за вёску Архангельскае.

«Працягваецца спроба ўкраінскага наступу на Мікалаева-Крыварожскім і іншых кірунках, праціўнік нясе значныя страты, гэтая акцыя спланаваная офісам Зяленскага толькі, каб стварыць у заходніх куратараў ілюзію здольнасці ўкраінскіх вайскоўцаў весці наступ», — заявіў 2 верасня міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

Пад Харкавам украінскія войскі спрабавалі прасунуцца ў раёне Рускай Лазавой. «Расійскія войскі сарвалі пачатак наступлення ўкраінскіх фармаванняў, якія выйшлі на рубяжы разгортвання ў раёне Рускай Лазавой», — паведамілі расійскія крыніцы.

Лінія фронту ў Данбасе застаецца практычна нязменнай, хоць Стралкоў паведаміў аб прасоўванні расіян на некалькі соцень метраў у раёне Пяскоў, а Рыбар — пра вяртанне ўкраінцамі кантролю над часткай паселішча ў раёне пасёлка Нью-Ëрк у Данецкай вобласці.

Ход і вынікі бою пад Энергадарам уначы з 31 жніўня на 1 верасня застаюцца няяснымі.

Масква заявіла пра высадку ўкраінскага дэсанту ў колькасці 60 чалавек і яго разгром з дапамогай авіяцыі. Факт бою пацвердзілі ў мясцовых чатах і законны мэр Энергадара. Але расійскі бок не прадэманстраваў ні фота забітых, ні палонных, толькі выяву баржы — на плыву, але з прабоінай у борце. Гэта можа сведчыць, што ўкраінскай дыверсійнай групе ўдалося адысці.

Расійская прапаганда ў гэтыя дні канцэнтруецца на апісанні таго, якія вялікія страты панёс украінскі бок падчас контрнаступу пад Херсонам і вылазкі каля Энергадара.

«У гэтым выпадку «разлік на дурня» каштаваў партнёрам 60 элітных зомбі, якія, напэўна, наглыталіся «смелых еўрапейскіх таблетак» перад аперацыяй», — піша Стралкоў.

«Думаю, што дзякуючы грандыёзнаму контрнаступу ўкраінцаў на поўдні, мы здолеем адыграцца за правалы самага пачатку СВА. ВСУ занадта паверылі ў сілу «Хаймарсаў», ГУР даў аптымістычны прагноз наконт сіл і маральна-псіхалагічнага стану ВС РФ, — піша прапагандысцкі канал «Старше Эдды». — Цяпер мноства трупаў, што высцілаюць стэп, стануць добрым напамінам пра тое, пра што казаў Клаўзэвіц: «Ваенная справа простая і цалкам даступная чалавеку ў здаровым розуме. Але ваяваць складана», — піша прапагандыст.

Раней расійскія прапагандысты правалаў пачатковага этапу не прызнавалі. 

Міністэрства абароны Расіі прыводзіць фантастычныя лічбы ў «1700 забітых» вайскоўцаў праціўніка пад Херсонам і сотні адзінак знішчанай тэхнікі. Пры гэтым выявы падбітай украінскай бранятэхнікі адзінкавыя.

Чытайце таксама: На сустрэчы з Лукашэнкам кадэт смела выступіў па-беларуску і заклікаў ганарыцца беларускім

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
7
Ха-ха
20
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
11
1
Стрінгер/адказаць/
02.09.2022
А ў іх пэўна таблеткі трусасьці (баязьлівасьці), бо пачалі здаваць пазыцыі ?
1
Дзьміцер Хаймарсаў/адказаць/
02.09.2022
Стрінгер, у іх проста халуйскія скрэпы і вата замест мазгоў
5
Максим Дизайнер/адказаць/
02.09.2022
Про 1700 убитых - не в курсе. И никто не в курсе. А про 2000 раненных, доставленных в больницу Николаевской области, официально рассказал главрач, которого за неделю до наступления предупредило ВСУ. С комментарием:"Стоило ли это начинать ради таких потерь".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031