Знайсці
27.08.2022 / 13:025РусŁacБел

Міністр Пярцоў сабраўся ствараць «медыяхолдынгі» ў кожнай з абласцей

Лукашэнкаўцы працягваюць думаць, што рабіць з раёнкамі. Новая ідэя — ствараць медыяхолдынгі па прыкладзе «Мінскай праўды». Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

— Гэта вопыт перадавы. Гэта вопыт, па якім зараз пойдуць усе вобласці. Усе ўжо прыйшлі да высновы, што сёння гэта адзіная магчымасць утрымаць ва ўмовах трансфармацыі аўдыторыю сваіх раёнаў, — сказаў міністр, адзначыўшы, што маладыя людзі атрымліваюць цяпер інфармацыю з гаджэтаў, а не з газет.

Чытайце таксама:

Касцёл у Беларусі асудзіў публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці

Пасля скандальнай вокладкі «Мінскай праўды» пасол Ватыкана сустрэўся з Макеем

Як праўладная «Мінская праўда» крадзе артыкулы «Нашай Нівы»

Калі ў чэрвені Пярцоў заяўляў, што ў раёнках няма крытычных матэрыялаў, то праз два за паловай месяцы міністр адзначыў, што такія тэксты — не самамэта.

— Ніхто не настройвае ісці і капаць, вышукваць нейкую драбнатэмнасць, «смажаныя факты», каб прама ачарніць чыноўнікаў на месцах. Наадварот, узаемадзеянне рэдакцыі і выканаўчай улады, калі начальнік любога аддзела нават не паспрабуе адмовіць. Паступіў сігнал трывогі — лямпачка, бардзюр, дарога, садок, — адразу ж выязджаем туды. Начальнік аддзела ці спецыяліст на месцы кажа, што так, ёсць праблема, але мы заасфальтуем ямку ў гэтым ці наступным месяцы. Усё, нарыў зняты.

Сёлета неаднаразова падымалася пытанне эканамічнай неэфектыўнасці дзяржаўных СМІ. Пасля пачатку вайны ва Украіне сыход замежных кампаній з Беларусі значна зменшыў рэкламныя даходы тэлеканалаў і медыя, таму ў Беларусі прыдумалі новы збор для ўсіх рэкламадаўцаў, які ідзе на падтрымку дзяржСМІ. 

У інфармацыйнай частцы канкурэнцыю незалежным медыя (якія выціснулі з краіны і прызналі па-за законам) дзяржаўныя не могуць скласці і блізка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
27.08.2022
Маскавітскія навіны нахай чытаюць людзі масквы
0
Мангол/адказаць/
27.08.2022
Придумали указ, грабят сотовых операторов и рекламщиков, теперь придумали говнопроект. Отличные перцы.
0
даведка/адказаць/
28.08.2022
Госгазеты продвигают как замануху тот факт, что при размещении рекламы у них не нужно платить оброк.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031