Знайсці
14.07.2022 / 14:11РусŁacБел

Ян Рудзік: пра заробкі ў «Нехта», кейс Пратасевіча, будучыню тэлеграма і новыя пратэсты

Ян Рудзік, перш чым з’ехаць у Варшаву, паспеў папрацаваць на АНТ. Быў ён калісьці і ў прыяцельскіх адносінах з пралукашэнкаўскімі тэлеперсанажамі — пісьменнікам-камуністам Андрэем Лазуткіным і палітолагам Пятром Пятроўскім.

Вясной 2020-га Ян стаў часткай канала «Нехта», які рабіў на пару са Сцяпанам Пуцілам і Раманам Пратасевічам, а пасля працаваў над фільмам пра Лукашэнку «Залатое дно». Расследаванне пра маёмасць нарабіла нямала шуму, напярэдадні яго выхаду сам Лукашэнка заклікаў сваіх прыхільнікаў яго не глядзець, а каманда залягла на дно. Тым не менш першая частка сабрала вар’яцкія для беларускага ютуба амаль 7 мільёнаў праглядаў. Другая частка — яшчэ два. 

У гутарцы «Ток» Ян прыгадвае, што адбывалася ў рэдакцыі «Нехта» пасля выбараў 2020-га і напярэдадні выхаду фільма «Залатое дно», расказвае, як жыць, калі ты мішэнь для спецслужбаў, тлумачыць, чаму ўзялі менавіта Пратасевіча, і называе, колькі людзей пасля гэтага пасадзілі, прызнаецца, пра што шкадаваў раней, але больш не шкадуе.

00:00 — што ў выпуску

00:32 — аб працы на АНТ і таварыскіх адносінах з прапагандыстамі і ідэолагамі Лукашэнкі

06:06 — пра ўласную эвалюцыю поглядаў

07:50 — пра карту паляка

09:52 — пра хейт

11:01 — як прыйшоў на «Нехту»

14:26 — што адбывалася 9-12 жніўня ў рэдакцыі «Нехты»

19:47 — пра пагрозы і сачэнне

26:03 — аб пратэстах у Беларусі

26:46 — пра феномен папулярнасці «Нехты»

29:59 — пра «Залатое дно»

32:21 — пра маршруты пратэстаў, рызыкі і адказнасць

38:31 — пасадка самалёта, і чаму Пратасевіч

48:15 — пра будучыню тэлеграма і новыя пратэсты

50:29 — пра што шкадуе

Глядзіце таксама:

«Ток» з Дзянісам Дудзінскім, які тры месяцы працаваў ваенным карэспандэнтам ва Украіне

«Ток» з Алегам Алкаевым, экс-кіраўніком Валадаркі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930