Знайсці
14.06.2022 / 15:47РусŁacБел

«Гэта якраз тое, ад чаго Лукашэнка кожную ноч прачынаецца ў халодным поце»

Бывае, крытыкі коцяць бочкі ўсмак на Ціханоўскую, здаецца, так усё правільна гавораць. Але крытыкаваць мала, трэба ж і прапанаваць, што ёй трэба рабіць, каб не быць такой «нікчэмнай», піша ў сябе ў Фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

І тады напоўніцу раскрываецца ўласны тактычны і стратэгічны геній крытыкаў: «Мало призывать, надо делать. Идите к посольству и говорите: «Пожалуйста, остановите использование территории Беларуси для атаки на Украину». Есть много путей и технологий. Знаете, надо меньше говорить, а больше выполнять конкретные действия».

Ну так, паход да пасольства — страшна канкрэтнае дзеянне. Гэта якраз тое, ад чаго Лукашэнка кожную ноч прачынаецца ў халодным поце. І да раніцы думае, як яму «остановить использование территории Беларуси для атаки на Украину».

Апытанка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
13
Ха-ха
41
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031