Знайсці
02.03.2022 / 17:48РусŁacБел

Пасла Беларусі выклікалі ў МЗС Малдовы. Прычына ў карце, якую Лукашэнка паказаў на пасяджэнні Рады бяспекі

Міністэрства замежных спраў Малдовы тэрмінова выклікала да сябе пасла Беларусі з-за ваеннай карты, як мяркуецца, расійскага ўварвання ва Украіну, якую прадэманстраваў 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка на нарадзе Рады бяспекі.

Карта, паказаная Лукашэнкам, выклікала шмат пытанняў у дыпламатаў і палітыкаў Малдовы. У першую чаргу таму, што адна са стрэлак на ёй, якімі могуць быць абазначаныя кірункі нападзення, паказвала на непрызнаную Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку.

«Падчас размовы з дзяржсакратаром МЗС Русланам Балбачанам пасол Анатоль Калінін адзначыў, што гаворка ідзе аб няправільнай інтэрпрэтацыі інфармацыі службовымі асобамі Мінабароны Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым дзяржсакратар падкрэсліў неабходнасць публічнага ўмяшання з боку пасольства, якое дазволіла б змагацца з памылкамі, распаўсюджанымі ў грамадстве», — адзначыла МЗС Малдовы.

***

1 сакавіка Лукашэнка паказаў Радзе бяспекі карту Беларусі, Украіны і Расіі. Як бачна, на ёй былі паказаныя напрамкі нападу расійскай арміі на Украіну. На карце ёсць стрэлкі, накіраваныя на тэрыторыю Украіны. Адна са стрэлак пачынаецца ў Чорным моры і заканчваецца на тэрыторыі Малдовы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031