Знайсці
26.02.2022 / 23:45РусŁacБел

Лукашэнка абверг уласныя словы пра тое, што Беларусь гатовая размясціць у сябе «звышядзерную» зброю

Лукашэнка каля 80 хвілін гаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, сцвярджае ягоная прэс-служба.

Адна з тэм размовы тычылася ўзбраенняў, у тым ліку гаворка ішла аб ядзернай зброі і магчымым размяшчэнні яе ў Беларусі. Лукашэнка сказаў, што гэта «фэйк».

Нагадаем, яшчэ не так даўно Лукашэнка заяўляў наступнае:

«У выпадку неабходнасці, калі такія бесталковыя, дурныя крокі распачнуць нашы праціўнікі і супернікі, мы размесцім не толькі ядзерную зброю, але і яшчэ звышядзерную, перспектыўную, для таго каб абараніць сваю тэрыторыю», — заявіў тады беларускі палітык.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера