Знайсці
25.02.2022 / 17:22РусŁacБел

Мінабароны другі дзень ніяк не каментуе сітуацыю з расійскімі войскамі, што ідуць ва Украіну праз Беларусь

Мінабароны не каментуе ні сітуацыю з расійскімі войскамі, што ідуць праз Беларусь ва Украіну, ні запускі ракет з нашай тэрыторыі. Галоўныя навіны на сайце міністэрства — прызыў афіцэраў запаса і датэрміновае галасаванне міністра.

Учора «Наша Ніва» дазванілася да прэс-сакратаркі міністэрства абароны Беларусі. Інна Гарбачова заявіла, што каментарыі будуць на сайце міністэрства.

Аднак там ёсць толькі каментарый наконт адсутнасці беларускіх войск у Данбасе. Іншых каментарыеў няма.

Між тым, у афіцыйным тэлеграм-канале міністэрства сёння з'явіўся ролік наконт рэферэндуму па зменах у Канстытуцыю «Мама, тата, я — традыцыйная сям'я».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера