Знайсці
21.02.2022 / 17:23РусŁacБел

Еўрасаюз пашырыў фінансавыя санкцыі на «Банк развіцця» і «Банк Дабрабыт»

У афіцыйным часопісе Рады Еўрасаюза было апублікаванае яе рашэнне, прынятае 18 лютага. Ім унесеныя змены ў рашэнне аб увядзенні санкцый, прынятае ў чэрвені мінулага года. Тады пад санкцыі ЕС трапілі «Беларусбанк», «Белінвестбанк» і «Белаграпрамбанк». Цяпер да іх дадаліся «Банк развіцця» і «Банк Дабрабыт».

Для гэтых банкаў закрываецца магчымасць прыцягнення пазыкаў тэрмінам больш за 90 дзён, а таксама праводзіць аперацыі з каштоўнымі паперамі з тэрмінам звароту больш за 90 дзён.

Санкцыі таксама пашыраныя на тэхнічную дапамогу або пасярэдніцкія паслугі ў дачыненні да тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння, а таксама прамое або ўскоснае фінансаванне паставак такіх тавараў і тэхналогій. Раней была уведзеная забарона на іх пастаўкі.

Змененыя фармулёўкі ў артыкулах, якія тычацца санкцый у дачыненні да нафтавай галіны. Цяпер забараняецца імпартаваць наўпрост ці ўскосна нафту і газападобныя вуглевадародныя прадукты, якія паходзяць з Беларусі або вывезеныя з Беларусі. Раней выкарыстоўваўся тэрмін «нафтапрадукты».

Пры гэтым сам пералік кодаў таварнай наменклатуры не зменены. Санкцыі па-ранейшаму тычацца тавараў з кодамі 2710, 2711, 2712, 2713, 2715. Пры гэтым агаворваецца, што забарона не тычыцца транзіту праз Беларусь нафты і газападобных вуглевадародных прадуктаў, якія паходзяць з трэціх краін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера