Знайсці
15.02.2022 / 16:43РусŁacБел

Святлана Алексіевіч — Уладзіміру Мацкевічу: «Вы нам патрэбны жывы, а не сімвал»

Сёння 12-ы дзень галадоўкі Уладзіміра Мацкевіча. Філосаф перайшоў да сухой галадоўкі. З заклікам яе спыніць звярнулася да Мацкевіча нобелеўская лаўрэатка па літаратуры, ганаровы старшыня Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч.

«Наперадзе ў нас доўгі шлях, доўгая барацьба. І вы нам патрэбны жывы, а не сімвал, памерці сёння — слабасць, памылка ад стомы і роспачы, мужнасць — жыць. Жыць дзеля будучыні, якая прыйдзе крыху пазней без кожнага з нас. Нават нельга ўявіць сабе нашу барацьбу без вас, без вашага слова, без вашага голасу. Вяртайцеся да нас. Мы вас чакаем», — заявіла Святлана Алексіевіч.

Чытайце таксама:

Дачка Мацкевіча, які галадае 12-ы дзень: Прасіць завяршыць галадоўку я б не стала. Разумею, як яму гэта цяжка чуць

«Галадоўка палітвязня ў турме мае шанец на поспех, калі рэжым хоць бы трошкі заклапочаны сваёй рэпутацыяй».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031