Знайсці
24.05.2021 / 10:23РусŁacБел

У 2021 годзе беларускі лес дае фантастычную рэнтабельнасць

Сёлета флагманы лясной гаспадаркі рэзка палепшылі свае фінансавыя паказчыкі, піша сайт banki24.by. Гэта звязана са скачком цэн на драўніну на сусветным рынку.

Па стане на май аб фінансавых выніках за квартал зрабілі справаздачу флагманы галіны. Выручка буйных і сярэдніх прадпрыемстваў у сферы лесаводства і лесанарыхтовак за 3 месяцы вырасла на 47,3% да 523,8 млн BYN. Пры гэтым сабекошт прадукцыі ў галіне павялічваўся не так хутка — на 22,2% да 323,5 млн BYN. Як вынік, лесаводы і лесасекі паднялі прыбытак з продажаў у 2,8 разы да мінулага года.

У грашовым выражэнні прыбытак галіны склаў 137,4 млн BYN. Кратны рост прыбытку прывёў да падваення рэнтабельнасці продажаў. Калі ў 2020 годзе сярэдняя рэнтабельнасць за 1 квартал склала 13,8%, то ў 2021-м — 26,2%.

У выніку сярод узбуйненых відаў дзейнасці лесагаспадарчая галіна заняла другое месца па ўзроўні рэнтабельнасці. Трохі вышэйшыя за сярэднія паказчыкі былі толькі ў сферы фінансаў і страхавання (26,6%).

Удзельная вага флагманаў з рэнтабельнасцю продажаў у межах 20-30% склала каля 42%, а з рэнтабельнасцю больш за 30% — каля 29,5%. Такая доля высокапрыбытковых бізнэсаў з'яўляецца найлепшай сярод усіх узбуйненых відаў заняткаў у эканоміцы.

Таксама ў 2021-м не было прыкметнай дэвальвацыі беларускага рубля да кошыка валют. Таму лагічна, што і чысты прыбытак вырас кратна — у 9,3 раза да 65,9 млн BYN. Доля стратных бізнэсаў у канчатковым выніку скарацілася з 8% да 2,7%, а сума страт стратных кампаній-флагманаў — у 6,4 разы да 0,7 млн BYN.

Таксама ў 2021 годзе знізілася бягучая пазыковая нагрузка на галіну. За 3 месяцы флагманы пералічылі крэдыторам 20,2 млн BYN, што на 24,2% менш, чым годам раней. На гэтыя мэты лесагаспадарнікі выдаткавалі ўсяго 3,9% выручкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031