Знайсці
21.05.2021 / 11:31РусŁacБел

Украіна збіраецца забараніць пастаўкі электраэнергіі з Беларусі і Расіі да кастрычніка

Нацыянальная камісія, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах энергетыкі і камунальных паслуг, мае намер забараніць пастаўкі электраэнергіі з Беларусі і Расіі да 1 кастрычніка.

Фота Наталлі Фядосенкі, ТАСС

Згодна з апублікаваным на сайце рэгулятара парадкам пасяджэння, разгляд адпаведнага пытання запланаваны на 26 мая, піша ТАСС.

«Абмежаваць прапускную здольнасць для імпарту электрычнай энергіі ва Украіну, якая будзе прапаноўвацца на месячных і сутачных аўкцыёнах, у частцы міждзяржаўных перасячэнняў паміж Украінай і дзяржавамі, якія не з'яўляюцца сябрамі Энергетычнай супольнасці, да 0 МВт», — сказана ў праекце пастановы.

Адзначаецца, што дакумент уступіць у сілу ў дзень яго прыняцця і будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031