Знайсці
20.05.2021 / 10:58РусŁacБел

Мінэнерга расказала, калі плануецца пуск другога блоку БелАЭС

Гатоўнасць другога блока БелАЭС на гэты момант складае 85%. Пра гэта 20 мая заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, яго словы цытуе тэлеграм-канал ведамства.

Па словах міністра, першы блок Беларускай АЭС ужо выпрацаваў 2,3 млрд кВт·г электраэнергіі, і гэты аб'ём супастаўны з аб'ёмам спажывання электраэнергіі БМЗ за год.

Ядзернае паліва для другога энергаблока было пастаўлена ў красавіку, цяпер яно знаходзіцца ў спецыяльным сховішчы. Загрузка ў актыўную зону рэактара пачнецца восенню 2021 г., што аўтаматычна запусціць новы этап: «фізічны пуск другога энергаблока».

З поўным уводам БелАЭС на станцыі будуць вырабляць каля 18 млрд кВт·г, што забяспечыць прыкладна 40% патрэбаў краіны ў электраэнергіі.

Па словах В. Каранкевіча, у наступныя 5 гадоў з улікам запуску БелАЭС у краіне чакаецца рост электраспажывання як рэальным сектарам эканомікі, так і насельніцтвам. Аб'ёмы спажывання да 2025 г. могуць павялічыцца да 44 млрд кВт·г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031