Знайсці
07.05.2021 / 17:39РусŁacБел

Упершыню палітвязень атрымаў прысуд з непрымяненнем пакарання

На сайце Вярхоўнага суда апублікаваны рэальны прысуд лідару «Альтэрнатывы» Алегу Корбану, звяртаюць увагу праваабаронцы.

Яму было прысуджана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1,5 года, аднак судом было пастаноўлена «не прыводзіць у выкананне прызначанае пакаранне, калі на працягу аднаго года выпрабавальнага тэрміну абвінавачаны Корбан не зробіць новае злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі».

Гэта першы выпадак асуджэння з умоўным непрымяненнем пакарання па палітычных матывах за час з пачатку выбарчай кампаніі. Яшчэ адзін асуджаны Арцём Сарокін атрымаў адтэрміноўку выканання пакарання згодна з артыкулам 77 Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, 23 красавіка на волю нечакана выйшаў палітвязень — кіраўнік грамадскай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска, працэс было вырашана праводзіць за закрытымі дзвярыма.

Корбан у зняволенні знаходзіўся ад 25 кастрычніка 2020 года. Спачатку ён адбыў 15-суткавы арышт за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі, а пасля яго перавялі на Валадарку як абвінавачанага па крымінальнай справе. Алега судзілі па ч. 1 і 2 артыкула 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх». Прысуд — паўтара года абмежавання волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031