Знайсці
03.02.2021 / 10:53РусŁacБел

Васкрасенскі просіць Следчы камітэт выпусціць з СІЗА студэнтаў-палітвязняў

Гэтак Васкрасенскі адрэагаваў на словы Лукашэнкі, агучаныя падчас наведвання БДУ.

1 лютага ад каманды Круглага стала дэмакратычных сіл, які ўзначальвае Юрый Васкрасенскі, стала вядома, што яны звярнуліся да кіраўніка Следчага камітэта Івана Наскевіча з просьбай змяніць меру стрымання студэнтам беларускіх ВНУ, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА.

Юрый Васкрасенскі. Фота Надзеі Бужан.

«Будзем удзячныя вам за падтрымку гэтай гуманітарнай ініцыятывы, якая ў год народнага адзінства пакажа справядлівасць і міласэрнасць беларускага правасуддзя», — гаворыцца ў заяве.

Гэта рэакцыя на словы Лукашэнкі, якія ён агучыў 29 студзеня, наведваючы БДУ: «Я маю права памілаваць таго ці іншага чалавека. І калі ён памыліўся, то мы яго не толькі вызвалім ад крымінальнай адказнасці, але і адновім у ВНУ. Трэба спакойна да гэтага падысці і персанальна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У «спіс Васкрасенскага» трапілі чатырнаццаць асоб: Кася Будзько, Настасся Булыбенка, Арцём Вінакураў, Вікторыя Гранкоўская, Таццяна Якельчык, Марыя Каленік, Яўген Каліноўскі, Ягор Канецкі, Уладзіслаў Марціновіч, Яна Арабейка, Ксенія Сырамалот, Ілля Трахтэнберг, Глеб Фіцнэр, Ілля Мігно.

Варта адзначыць, што ў спісе адсутнічае Алана Гебрамарыям, якая хоць і з’яўляецца актывісткай студэнцкага руху, але фармальна студэнткай ужо не з’яўляецца.

Сам Васкрасенскі ўстрымаўся ад каментароў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031