Лукашэнка павіншаваў «Шахцёр» з перамогай у чэмпіянаце Беларусі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў салігорскі «Шахцёр» з перамогай у чэмпіянаце Беларусі.
«Прадэманстраваўшы нязломны характар, цярпенне і майстэрства, змагаючыся ў кожным матчы за перамогу да фінальнага свістка, вы падарылі заўзятарам яркае, непаўторнае відовішча.
Перакананы, што гэтая яркая перамога надасць новы імпульс развіццю футбола ў сталіцы беларускіх шахцёраў, а ваш дружны калектыў у будучым сезоне годна прадставіць Беларусь у Лізе чэмпіёнаў УЕФА», — падкрэсліў Лукашэнка.
У матчы 30-га тура чэмпіянату «Шахцёр» перамог «Мінск» (4:2) і стаў двухразовым чэмпіёнам Беларусі.
Першы раз золата чэмпіянату «гарнякі» выйгралі ў 2005-м годзе.
Летась Лукашэнка павіншаваў з чэмпіёнствам брэсцкае «Дынама», да гэтага ён не віншаваў з падобнымі дасягненнямі ніводную беларускую каманду, уключаючы 15-разовага чэмпіёна БАТЭ, звяртае ўвагу «Трыбуна».