Знайсці
27.11.2020 / 15:40РусŁacБел

Наталлю Эйсмант прышчапілі расійскай вакцынай ад каранавіруса

Пул першага

«Наталля Эйсмант увайшла ў групу, можна сказаць, эксперыментальную. Тую, што пачыналася з вакцынацыі прэм'ера. Карацей, ад COVID-19 прышчэпленая. Выпрабоўвае на сабе расійскую вакцыну. Заадно «Спадарожнік-V» праверыць у «баявых» умовах, — напісаў сёння тэлеграм-канал Пул першага.

Сёння прэс-сакратар Лукашэнкі суправаджала яго падчас наведвання 6-й бальніцы.

Нагадаем, што выпрабаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса пачаліся ў Беларусі ў пачатку кастрычніка. Тады ўзялі 100 добраахвотнікаў. А заяўкі падалі 4 тысячы чалавек. У пачатку верасня ад каранавіруса прышчапіўся прэм'ер Раман Галоўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031