Знайсці
26.11.2020 / 11:17РусŁacБел

У праўладным Саюзе журналістаў з'явіўся ўпаўнаважаны па абароне журналістаў — Аляксандр Шпакоўскі

Праўладны эксперт Аляксандр Шпакоўскі стаў упаўнаважаным па абароне журналістаў Беларускага саюза журналістаў. На пасаду амбудсмена ён быў абраны на чарговым з'ездзе арганізацыі.

Аляксандр Шпакоўскі

Кіраўнік праўладнага Саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў патлумачыў, што Шпакоўскі ўваходзіць у Нацыянальны камітэт бяспекі журналістаў разам з прэс-сакратарамі і службовымі асобамі сілавых ведамстваў: МУС, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры.

«Галоўная мэта гэтага камітэта — абарона журналістаў ад любых перашкодаў да ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці», — патлумачыў Крывашэеў «Советской Белоруссии».

Як уяўляе Шпакоўскі абарону журналістаў? Вось што ён каментаваў з нагоды ранення карэспандэнткі «Нашай Нівы» Наталлі Лубнеўскай:

«Я спачуваю спадарыні Лубнеўскай і спадзяюся, што ўсе абставіны яе ранення падчас знаходжання ў эпіцэнтры масавых беспарадкаў будуць належна расследаваныя. […] Адзначу, што рэдакцыя «Нашай Нівы» сістэматычна дапускае публікацыю вельмі тэндэнцыйных матэрыялаў, накіраваных на распальванне канфлікту ў грамадстве і змяшчаюць недакладную інфармацыю».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031