Знайсці
25.11.2020 / 13:49РусŁacБел

У браму рэзідэнцыі Меркель урэзаўся аўтамабіль з надпісам «Вы чортавы забойцы дзяцей і старых»

Раніцай 25 лістапада ў Берліне ў вароты рэзідэнцыі канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель урэзаўся аўтамабіль, на якім на нямецкай напісана: «Спыніце палітыку глабалізацыі» і «Вы чортавы забойцы дзяцей і старых», паведамляе Reuters.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Машыне і браме нанесена толькі нязначная шкода. Кіроўца аўтамабіля затрыманы. 

У праваахоўных органах заявілі, што пакуль гэта не называюць тэрактам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031