Знайсці
24.11.2020 / 21:31РусŁacБел

Зніклы журналіст Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай, уначы знайшоўся на Акрэсціна

Абноўлена: уначы Ігар Ільяш знайшоўся на Акрэсціна. У якім ён статусе — невядома.

24 лістапада перастаў выходзіць на сувязь журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. У кватэры Ігара брат знайшоў пратакол вымання камп'ютара, тэлефона і іншых рэчаў, паведамляе Белсат.

Тэлефоны журналіста недасяжныя. Таксама ён не прыйшоў на сустрэчу з калегамі. У кватэры Ігара Ільяша брат знайшоў пратакол вымання камп'ютара, тэлефона і гд. На копіі пратакола не бачна ні імёнаў, ні з якой прычыны забралі асабістыя рэчы журналіста.

Больш за дзве гадзіны таму Ігар мусіў прыйсці на сустрэчу, але не з’явіўся. Яго тэлефоны выключаныя. Калегі прыехалі да яго дому — там нікога няма, святло не гарыць.

На копіі пратакола не бачна ні імёнаў, ні прычыны ператрусу.

15 лістапада па месцы рэгістрацыі Ільяша сілавікі таксама правялі ператрус.

  • Жонку Ігара Ільяша, Кацярыну Андрэеву, затрымалі 15 лістапада за стрым на плошчы Перамен. Ёй выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
  • 24 лістапада Кацярыну Андрэеву праваабаронцы прызналі палітзняволенай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031