Знайсці
24.11.2020 / 16:54РусŁacБел

Матч «Дынама» Мінск — БАТЭ пройдзе без гледачоў

Лёс залатых медалёў чэмпіянату краіны па футболе, магчыма, вырашыцца ў апошнім туры. 

Перад апошнім турам становішча наступнае: БАТЭ — 57, «Шахцёр» — 56. Толькі гэтыя дзве каманды прэтэндуюць на чэмпіёнства.

«Шахцёр» згуляе на сваім полі з «Мінскам», а мінскае «Дынама» прымае БАТЭ. Гульня пройдзе 28 лістапада (субота) на стадыёне «Дынама». Аднак матч пройдзе без гледачоў. Пачатак абодвух матчаў а 14-й.

БАТЭ ў выпадку перамогі вяртае чэмпіёнства. «Шахцёру» трэба дома перамагаць і чакаць асечкі барысаўцаў.

Калі пасля 30-га тура ў камандаў будзе роўная колькасць балаў, то прызначаць «залаты» матч.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031