Знайсці
24.11.2020 / 16:05РусŁacБел

Пенсіянерка паразмаўляла з «супрацоўнікам» банка і страціла грошы на картцы, а потым яшчэ раз

Амаль класічны выпадак здарыўся ў Бабруйску. 18 лістапада 63-гадовай жанчыне з незнаёмага нумара з замежным кодам патэлефанаваў мужчына і прадставіўся супрацоўнікам банка.

Ён паведаміў, што з яе банкаўскага рахунку спрабавалі выкрасці грошы, аднак банк прадухіліў крадзеж і перавёў яе грошы на страхавы рахунак, паведамляе СК.

Для завяршэння ўсіх неабходных аперацый мужчына ўгаварыў жанчыну даць рэквізіты яе банкаўскай карты, а таксама назваць код, які прыйшоў ёй на мабільны тэлефон.

Мала таго, мужчыну ўдалося дазнацца рэквізіты яе другой валютнай карты, на рахунку якой захоўваліся грошы ад продажу кватэры.

У выніку з дзвюх картак знікла 7200 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031