Знайсці
20.11.2020 / 11:06РусŁacБел

Лукашэнка аб прадпрыемствах: Некаторыя прапануюць перамены — «гэта не трэба, прададзім», але мы пайшлі іншым шляхам

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што дзякуючы падтрымцы дзяржавы ў краіне ўдалося захаваць многія прадпрыемствы і калектывы. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы ААТ «Гомсельмаш», паведамляе БЕЛТА.

БелТА

«Некаторыя нам прапануюць перамены і рэформы — гэта не трэба, прададзім. Мы пайшлі іншым шляхам. Так, можа быць, некалькі нестандартна, сацыялістычным шляхам. Усё роўна, якім, але мы выратавалі іх. Так, дзесьці яны напружыліся, але і дзяржава ж падставіла плячо», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што дзяржава і далей будзе гатова падставіць плячо і «Гомсельмашу», і іншым прадпрыемствам, але ім таксама неабходна выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, разлічвацца па даўгах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031