Знайсці
16.11.2020 / 13:03РусŁacБел

На Мінскім моры заўважылі рэдкую для Беларусі птушку: гагу ФОТАФАКТ

Фота Святланы Савіцкай

На Мінскім моры 7 лістапада сфатаграфавалі незвычайную для нашай краіны птушку. Гэта звычайная гага, для Беларусі яна надзвычай рэдкая госця і адзначаецца тут не кожны год. Арнітолагам вядомыя толькі адзінкавыя залёты гэтай марской качкі, паведамляюць ptushki.org.

Найбліжэйшае месца, адкуль яна магла да нас заляцець — гэта ўзбярэжжа Балтыйскага мора. Першая рэгістрацыя віду ў нас была ў 1983 г. Апошнімі гадамі гагі сустракаюцца часцей. Магчыма, гэта звязана з павелічэннем колькасці бёрдвочараў — аматараў назіраць за птушкамі. Іх таксама называюць птушкарамі.

— На Мінскім моры самка гагі застаецца ўжо больш за тры тыдні, — расказаў Сямён Левы, спецыяліст Аховы птушак Бацькаўшчына. — І для многіх бёрдвочараў гэтая птушка стала першай гагай, якую яны сустрэлі ў жыцці. Акрамя таго, другая гага цяпер плавае ў Маларыцкім раёне.

Вядома, што гагі жывуць да 37 гадоў, а знакамітыя ў асноўным гагачым пухам, які мае найменшую цеплаправоднасць сярод пуху любых птушак. Ім і цяпер набіваюць цёплую вопратку жыхароў паўночных рэгіёнаў, палярнікаў, альпіністаў і касманаўтаў. Самка вышчыпвае яго з грудзей і брушка, каб ацяпліць гняздо. Промысел пуху дагэтуль існуе ў Ісландыі і Нарвегіі, дзе частку пуху адзін раз забіраюць падчас наседжвання, а пасля вываду птушанят забіраюць усё, што засталося.

Гагі ныраюць на глыбіню да 20 м і кормяцца рачкамі і малюскамі. Гэтыя птушкі не баяцца холаду і на зімоўку часта злятаюць у раёны больш паўночныя, чым месцы гнездавання — абы было неглыбока і мора не было скаванае лёдам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031