Знайсці
12.11.2020 / 15:17РусŁacБел

Палац Горватаў у Нароўлі прададзены на электронных таргах

Галоўная славутасць Нароўлі — палац Горватаў — прададзеная на электронных таргах на пляцоўцы «БУТБ — Маёмасць», паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай універсальнай таварнай біржы Раман Яніў.

Denis Serakov via Wikimedia Commons

«Паколькі на таргі зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік, цана продажу аднаго з найпрыгажэйшых палацава-паркавых ансамбляў беларускага Палесся склала Br53 357,63 (пачатковы кошт плюс 5%). Пакупніком палаца стала юрыдычная асоба. На жаль, пакуль дакладна невядома, як новы ўладальнік паступіць з помнікам архітэктуры XIX ст. Так ці інакш, згодна з умовамі электронных таргоў, будынак палаца і зямельны ўчастак, на якім ён размяшчаецца, павінны выкарыстоўвацца для размяшчэння аб’ектаў грамадскага харчавання або турызму», — распавёў Раман Яніў.

Раней мясцовыя ўлады ўжо неаднаразова спрабавалі прадаць палац Горватаў на традыцыйным галасавым аўкцыёне, але ні адна са спроб не ўвянчалася поспехам. Знайсці пакупніка ўдалося толькі дзякуючы электронным таргам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031