Знайсці
09.11.2020 / 11:22РусŁacБел

У Мінску абвешчаны конкурс на найлепшую навагоднюю цацку. Ёсць адна ўмова

Фота Волі Афіцэравай

У Мінску аб'яўлены конкурс на найлепшую навагоднюю цацку, паведамляе Мінгарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

Удзельнічаць у конкурсе могуць працоўныя калектывы. Галоўная ўмова — цацка павінна быць з лагатыпам гэтага прадпрыемства.

Па эскізе вырабяць навагоднюю цацку, якая стане аздабленнем галоўнай ёлкі сталіцы.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба накіраваць эскіз на электронную пошту: [email protected].

Заяўкі прымаюцца да 18 лістапада ўключна. Пераможцаў абвесцяць 20 лістапада.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031