Знайсці
25.10.2020 / 13:241РусŁacБел

У Арменіі заявілі пра доказы ўдзелу Анкары ў канфлікце ў Карабаху

prosecutor.am

Генпракуратура Арменія атрымала доказы ўдзелу турэцкіх вайскоўцаў ва ўзброеным канфлікце ў Нагорным Карабаху. Пра гэта ў нядзелю паведаміла прэс-служба ведамства, піша РБК.

Як гаворыцца ў паведамленні, Генпракуратура займалася папярэднім расследаваннем крымінальнай справы, заведзенай па факце развязвання Азербайджанам вайны ў Нагорным Карабаху.

«Была атрыманая фактычная інфармацыя аб тым, што з пачатку жніўня гэтага года ўзброеныя сілы Турцыі праводзілі масавыя баявыя вучэнні з вайскоўцамі Азербайджана», — заявілі ў Генпракуратуры.

Трэніроўкі вайскоўцаў былі накіраваныя на атрыманне навыкаў вайны ў горных умовах. Як паведамляе прэс-служба, у ходзе вучэнняў «вайскоўцы Турцыі заявілі, што ў найбліжэйшы час варта нанесці ўдар па ваенных пазіцыях Арцаха».

Пасля гэтага, як сцвярджаюць у Ерэване, вайскоўцы турэцкага спецназа прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях у рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031