Стала вядома, калі пачнецца закрыты суд над Уладзімірам Чудзянцовым
Журналіст правёў за кратамі амаль год.
26 кастрычніка ў судзе Заводскага раёна Мінска пачнецца разгляд справы Уладзіміра Чудзянцова (Зуева).
Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- арт. 328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў) з максімальным пакараннем 7 гадоў;
- ч.2 арт. 343 (выраб і распаўсюд порна) з максімальным пакараннем 4 гады.
У судзе Заводскага раёна паведамілі, што працэс будзе закрытым, бо ў справе фігуруе непаўнагадовы пацярпелы.
Нагадаем, Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада 2019 года на беларускай мяжы па дарозе ў Варшаву. Падчас мытнага кантролю ў рэчах журналіста знайшлі пакунак з наркатычным рэчывам. Была заведзена крымінальная справа. 10 студзеня 2020 года Следчы камітэт паведаміў, што супраць Чудзянцова пачалі крымінальную справу за «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга» паводле ч. 2 арт. 167 Крымінальнага кодэкса.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Без палітыкі і прашэння аб перамозе Расіі. У БПЦ напісалі сваю малітву аб «аднаўленні міру» ва Украіне
Як цяпер выглядае Сяргей Міхалок ФОТАФАКТ
 7
Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»
 9
У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае
 8
Для прагляду зваротаў у КДБ зрабілі зручнейшы сэрвіс
 20
Прарасійскія актывісты сёлета правядуць па ўсёй Беларусі «Бессмяротны полк» пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў
 17
«Ён мяне раздражняў — на чырвоным фоне белыя літары». Кіраўнік «Народнай газеты» расказаў, як змяніў лагатып
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера