Знайсці
20.10.2020 / 10:2926РусŁacБел

Гомельскі стрымер жорстка збіў дзяўчыну ў жывым эфіры

Гомельскі стрымер Андрэй Бурым (Mellstroy) у жывым эфіры збіў дзяўчыну. Сведкамі інцыдэнту сталі сотні людзей. Хлопец выдаліў стрым, але было ўжо позна — запіс паспеў разляцецца па сетцы, паведамляюць Моцныя навіны.

Падчас стрыму ў Андрэя Бурыма [ён жыве ў Маскве] завязаўся канфлікт з блогеркай Аленай Яфрэмавай, на якую падпісана больш за 17 тысяч чалавек. Бурым вырашыў праблему «па-мужчынску» — схапіў дзяўчыну за шыю і некалькі разоў ударыў тварам аб стол.

Па словах Алены, Mellstroy разбіў ёй вусны і зламаў брэкеты.

«Гэты чалавек псіхічна неўраўнаважаны і можа прынесці сур'ёзны фізічны ўрон здароўю. Я ведаю, што падобныя сітуацыі адбываліся і на ім вісіць адміністрацыйная адказнасць», — напісала яна ў Instagram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031