Знайсці
14.10.2020 / 12:21РусŁacБел

Нацбанк пакінуў стаўку рэфінансавання на ўзроўні 7,75%

Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацбанка захоўваюцца на ранейшым узроўні.

Адпаведныя рашэнні прынятыя праўленнем галоўнай фінансавай установы краіны па выніках пасяджэння 14 кастрычніка.

У апошнія месяцы інфляцыя паскорылася і склалася вышэй, чым чакалася. У верасні гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 6,1%. Такая дынаміка інфляцыі абумоўленая ростам цэн на імпартаваныя тавары ў сувязі з паслабленнем беларускага рубля ў жніўні на фоне павышанага попыту на замежную валюту.

Наступнае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 11 лістапада.

Стаўка рэфінансавання з 8 да 7,75% была зніжана 1 ліпеня. Гэта мінімальнае значэнне за ўвесь час незалежнасці. 1 студзеня 2020 года СР складала 9%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031